adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

16 лістапада працягнулася пасяджэнне камісіі па культуры ў рамках 42 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў г. Парыжы

17.11.2023

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні рэстытуцыі культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці, становішча творчых работнікаў у сітуацыі глабалізацыі і ўніфікацыі культурных каштоўнасцей, работы з гістарычнымі ландшафтамі, заслухана справаздача Міжурадавага цэнтра па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынята рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

‼️У сваім дакладзе прадстаўнік Міністэрства культуры Жук Т.В. адзначыла, што Беларусь стала суаўтарам прынятага праграмнага дакумента па Міжнародным днi нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які падтрымалі ўсе дэлегаты краін-удзельніц ЮНЕСКА.

Таксама Жук Т.В. пазначыла, што Рэспубліка Беларусь рэалізуе асноўныя прынцыпы Канвенцыі 2003 года па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама спадзяецца на працяг супрацоўніцтва і чакае падтрымку ва ўхваленні заяўленых намінацый на ўключэнне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў спісы ЮНЕСКА.

Старшыня камісіі Элія Дэль Кармэн Гера Хурада падзякавала дэлегатам краін-удзельніц ЮНЕСКА за актыўную працу падчас пасяджэння.






arrow
arrow