adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва

Міністр

Міністр

Маркевіч Анатоль Мечыслававіч

Кабінет каб. 606

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 30 сакавіка 1971 года ў вёсцы Громкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці «Матэматыка» з дадатковай спецыяльнасцю «Фізіка», у 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

08.1993-12.1993 - настаўнік матэматыкі Таневіцкай базавай школы Шчучынскага раёна

1993-1994 - служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь

01.1995-08.1995 — настаўнік матэматыкі Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёна, настаўнік фізічнага выхавання Навадворскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна

1995-1998 — дырэктар Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёна

1998-1999 — дырэктар Бакштаўскай базавай школы Шчучынскага раёна

1999-2002 - дырэктар сярэдняй школы № 1 г.п.Карэлічы Карэліцкага раённага аддзела адукацыі

2002-2010 - намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

2010-2011 - старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў

2011-2019 - старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

2019-2020 - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

2020-ц/час — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік міністра

Першы намеснік міністра

Грамада Валерый Іванавіч

Кабінет каб. 606а

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 7 чэрвеня 1969 г. у г.Пінску Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры, у 2012 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

1994-1997 — выкладчык кафедры эстрады Беларускага ўніверсітэта культуры, г.Мінск

1997-2000 - мастацкі кіраўнік – балетмайстар узорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Жалейка» падлеткавага клуба «Калейдаскоп» Мінскага завода вылічальнай тэхнікі, г.Мінск

2000-2005 - галоўны спецыяліст аддзела навучальных і навукова-даследчых устаноў, галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2005-2008 - галоўны спецыяліст аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2008-2012 - галоўны саветнік аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2012-2016 - старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, г.Мінск

2016-2020 - галоўны саветнік упраўлення сацыяльнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2020-2021 - намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2021-ц/час - першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
Намеснік міністра

Намеснік міністра

Саракач Сяргей Аляксандравіч

Кабінет каб. 320

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1986 г. у г.Мінску. У 2009 г. скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2015 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

2009-2011 - інжынер-канструктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка» філіял «Сэрвісны цэнтр», г.Мінск

2011-2014 — вядучы спецыяліст, намеснік начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, начальнік аддзела падрыхтоўкі і праектавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2014-2017 - начальнік вытворчага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска»

2017-2020 - намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёна г.Мінска»

2020-2021 - намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска

05.2021-09.2021 - начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, г.Мінск

2021-ц/час - намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
arrow
arrow