adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Згода на апрацоўку персанальных дадзеных

Форма заявы

Тлумачэнне па частых пытаннях уключэння ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Аб прыняцці пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў"

ПЕРАЛІК дзяржаўных арганізацый культуры, устаноў адукацыі ў сферы культуры, якія аказваюць паслугі па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў юрыдычным асобам і грамадзянам


Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2022 г. № 401 «Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў».

Рэестр уяўляе сабой базу даных Рэспублікі Беларусь, якая ўключае звесткі аб арганізатарах культурна-відовішчных мерапрыемстваў з ліку:

  • індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;

  • юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, за выключэннем дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

  • замежных ці міжнародных арганізацый, у тым ліку якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Для ўключэння ў рэестр арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства (далей - арганізатар) накіроўвае ў Міністэрства культуры заяву аб уключэнні ў рэестр і наступныя дакументы:

  • згоду на апрацоўку персанальных даных (у тым ліку спецыяльных персанальных даных) арганізатара (для індывідуальнага прадпрымальніка) або заснавальніка (заснавальнікаў), кіраўніка арганізатара (для юрыдычнай асобы, замежнай арганізацыі);

  • выпіску аб правапарушэннях, якія захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях, у адносінах да арганізатара (для індывідуальнага прадпрымальніка), заснавальніка (заснавальнікаў), кіраўніка арганізатара (для юрыдычнай асобы, замежнай арганізацыі).

Заява аб уключэнні ў рэестр павінна змяшчаць:

  • звесткі, прадугледжаныя ў абзацах другім - восьмым і дзясятым частцы першай пункта 5 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
  • звесткі аб дакументах, якія сведчаць асобу арганізатара (для індывідуальнага прадпрымальніка), заснавальніка (заснавальнікаў), кіраўніка арганізатара (для юрыдычнай асобы, замежнай арганізацыі);
  • від (віды) дзейнасці, у сувязі з заняткам якім арганізатар падлягае ўключэнню ў рэестр;
  • інфармацыю аб дзейнасці арганізатара, звязанай з арганізацыяй і правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў за тры гады, якія папярэднічалі даце падачы заявы аб уключэнні ў рэестр, з дадаткам пераліку праведзеных культурна-відовішчных мерапрыемстваў (пры наяўнасці).

Замежныя арганізацыі таксама прыкладаюць:

  • копію ўстаноўчага дакумента замежнай арганізацыі;
  • копію выпіскі з гандлёвага рэгістра краіны месца знаходжання замежнай арганізацыі або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе месца знаходжання, выдадзены не пазней за тры месяцы да даты прадстаўлення дакументаў для ўключэння ў рэестр.

Кансультацыі па пытаннях уключэння ў рэестр можна атрымаць па тэлефоне: 204 86 09

Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў

arrow
arrow