З 14 чэрвеня стартуе Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024"!
Пагрузіцца ў фестывальную атмасферу можна ўжо з 11 чэрвеня: штодзень у горадзе будуць арганізоўвацца канцэртныя праграмы творчых калектываў Мінскай вобласці, спектаклі, прэзентацыі кніг, пленэры і майстар-класы.
14 і 15 чэрвеня адбудуцца галоўныя мерапрыемствы: Гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю на сцэне летняга Амфітэатра і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў Палацы культуры.
З 11 па 15 чэрвеня арганізатарамі запланавана правядзенне больш як 60 мерапрыемстваў.
Уся актуальная інфармацыя аб Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" на сайце festyval.by