adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча Міністра культуры з калектывам Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа

27.03.2024

27 сакавіка 2024 года адбылася сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіча Анатоля Мечыслававіча з калектывам Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму: "Рэспубліка Беларусь: тэхналагічныя праекты будучыні".

Размова ішла аб развіцці атамнай энергетыкі, айчыннай касмічнай галіны, дасягненнях у галіне біятэхналогій, аб асваенні лядовага кантынента.

Анатоль Мечыслававіч адзначыў статус Беларусі на міжнароднай арэне як дзяржавы навукі і высокіх тэхналогій. У заключэнне падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь мае сур'ёзныя пункты росту, якія будуць вызначаць твар краіны ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Міністр культуры таксама падкрэсліў значнасць сферы культуры ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і адзначыў, што дасягненні ў галіне залежаць ад асабістага ўкладу кожнага работніка.

У рамках мерапрыемства Міністр культуры паразмаўляў з навучэнцамі і выкладчыкамі, наведаў заняткі па вакале і інструментальнай музыцы цыклавой камісіі "Мастацтва эстрады", пагутарыў з адміністрацыяй па пытаннях перспектыў развіцця каледжа: выканання кантрольных лічбаў прыёму, заключэння дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, прафарыентацыйнай рабоце, дасягненняў творчых калектываў і навучэнцаў.

Падчас гутаркі адбыўся жывы дыялог з удзельнікамі, быў зададзены шэраг пытанняў, якія хвалююць выкладчыкаў і канцэртмайстраў каледжа.

Пасля заканчэння сустрэчы Анатоль Мечыслававіч падзякаваў усім за актыўны ўдзел і пажадаў творчых поспехаў!

arrow
arrow