adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Міністра культуры з Міжнародным днём тэатра!

27.03.2024
Паважаныя артысты і рэжысёры, прадстаўнікі ўсіх тэатральных прафесій!

Віншую вас з Міжнародным днём тэатра!

Гэта яркае свята для артыстаў і для вялікай колькасці гледачоў — адданых прыхільнікаў сцэнічнага мастацтва, усіх тых, хто цікавіцца культурным жыццём нашай краіны. Выдатна, што цікавасць да беларускага тэатральнага мастацтва не згасае. Тэатр трывала ўвайшоў у наша жыццё і стаў невычэрпнай крыніцай натхнення, фарміравання эстэтычнага густу, маральных каштоўнасцей.

Жадаю калектывам тэатраў новых цікавых пастановак, таленавітых драматургаў, крэатыўных ідэй, апладысментаў, захопленых эмоцый гледачоў.
Усім творцам, чый лёс звязаны з гэтым чароўным мастацтвам, жадаю захапляльнай працы, натхнення, дабрабыту і шчасця!

Міністр культуры
А.М. Маркевіч
arrow
arrow