adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры правёў асабісты прыём грамадзян у Баранавіцкім райвыканкаме

27.03.2024

У Баранавіцкім райвыканкаме Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян.

У ходзе прыёму былі разгледжаны пытанні:
уключэнне ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
магчымасць запісу і прасоўвання патрыятычнай песні;
арганізацыя культурных мерапрыемстваў.

Таксама ў жыхароў рэгіёну была магчымасць задаць пытанні па тэлефоне падчас прамой тэлефоннай лініі.


arrow
arrow