adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрствам культуры вызначаны пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку з 1 студзеня 2024 г.

26.03.2024

26 сакавіка 2024 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства культуры ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 "Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў і збудаванняў), іх частак".

На падставе норм артыкулаў 228 і 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры вызначана, што з 1 студзеня 2024 г. помнікі архітэктуры і помнікі горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (gosspisok.gov.by), вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.

На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 1838 помнікаў архітэктуры і 14 помнікаў горадабудаўніцтва.

Нарматыўны акт прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку інвестараў, якія выкарыстоўваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

З пастановай можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале Рэспублікі Беларусь (pravo.by).

arrow
arrow