adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Канцэртная праграма "Месца сілы ў Омскай вобласці: легенды пяці азёр" у рамках візіту дэлегацыі Омскай вобласці на чале з губернатарам

26.03.2024

Для беларусаў заўсёды вялікі гонар прымаць гасцей з Расійскай Федэрацыі, абменьвацца дасягненнямі ў сферы культуры. Бо менавіта культура з'яўляецца тым мастом, які збліжае людзей і ўмацоўвае повязі сяброўства паміж нашымі народамі.

Нягледзячы на тое, што з Омскай вобласцю нас падзяляюць амаль 3,5 тысяч кіламетраў, сёння мы маем шчаслівую магчымасць дакрануцца да шматграннай двухвекавой рускай культуры омічаў, якая ўвабрала ў сябе каларыт традыцый і эпох.

Міністр культуры і Губернатар Омскай вобласці павіталі гледачоў і адкрылі канцэртную праграму "Месца сілы ў Омскай вобласці: легенды пяці азёр".

У сваёй прамове Анатоль Мечыслававіч перайшоў на родную беларускую мову, ад душы падзякаваў гасцям і гледачам, вымавіў добрае пажаданне!

А выдатны настрой гледачам падораць узорны тэатр танца "Сусвет", Сібірскі харэаграфічны ансамбль "Русь" і салістка-вакалістка Ганна Ярашэнка.



Выдатнае выступленне творчых калектываў Омскай вобласці, непаўторны стыль і майстэрства выканання народнай харэаграфіі і вакальнага мастацтва.







Беларусь і Расія - дзве сястры, звязаныя шматгадовым сяброўствам, даверам і ўзаемаразуменнем.


arrow
arrow