Абвяшчэнне аб тэрмінах грамадскага абмеркавання канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамляе, што ў перыяд з 12 верасня па 1 кастрычніка 2023 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады.
Канцэпцыя ўяўляе сабой праграмны дакумент, мэтай рэалізацыі якога з'яўляецца:
забеспячэнне культурнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
стварэнне нацыянальнай культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь, здольнай задаволіць духоўныя патрэбнасці грамадзян;
выхаванне патрыёта Рэспублікі Беларусь.
Меркаванні і прапановы па канцэпцыі можна накіроўваць па электроннай пошце: 201@kultura.gov.by; 199@kultura.gov.by
ці па адрасе: 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства