Нарадзіўся 1 ліпеня 1981 г. у г. Мiнску.
У 1996 г. скончыў СШ №56, у тым жа годзе паступіў у ПТВ №71, скончыў 1999-м, атрымаўшы прафесію аўтаслесар.
1999–2000 гг. – тэрміновая служба ў войску (в/ч 5448 ВВ МУС РБ).
2001–2002 гг. – працаваў адміністратарам крамы "Прэстан маркет" і афіцыянтам кафэ "Астара".
2002–2005 гг. – праца па кантракце ў Тайландзе.
2005 г. – паступіў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, у тым жа годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на тэатральны факультэт, па спецыяльнасці "Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно".
2006 г. – пачаў здымацца ў кіно.
2010 г. – скончыў БДАМ.
З 2018 г. – вядучы дзяржаўных спецыяльных мерапрыемстваў.
2020 г. – паступіў у трупу Маладзёжнага тэатра эстрады.
2023 г. – вядучы ТБ праекту "Наша раніца", Другі Нацыянальны тэлеканал АНТ.
22.03.2024 – 04.12.2024 гг. – дэпутат, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання
З 03.12.2024 г. – Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэат прэміі СТД "Хрустальная кветка", "За яркі тэатральны дэбют",
- Лаўрэат прэміі "За лепшую мужчынскую ролю" Брэсцкага міжнароднага кінафестывалю,
- Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі "За лепшую мужчынскую ролю" ў намінацыі музычны спектакль.
- Уладальнік медаля Францыска Скарыны.
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.