Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь з Міністрам культуры Азербайджанскай Рэспублікі
Сёння прайшла сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з Міністрам культуры Азербайджанскай Рэспублікі
Керымлі Адзіл Габіл аглу
Анатоль Мечыслававіч падзякаваў за цёплы і гасцінны прыём беларускай дэлегацыі.
Адзначыў, што пасля сустрэчы ў лістападзе мінулага года на Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме актывізавалася сумесная работа па падрыхтоўцы і правядзенні Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.
"Мы пастараліся насыціць праграму жамчужынамі беларускай культуры, каб азербайджанскі глядач прасякнуўся прыгажосцю нашай зямлі і адчуў сяброўскія, цёплыя адносіны з боку беларусаў. Мы з нецярпеннем будзем чакаць творчага візіту ў адказ майстроў мастацтваў Азербайджана.
Дні культуры – гэта толькі адна са старонак яскравага і шматграннага творчага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі”.