У Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.
Навучальная ўстанова, якая вядзе сваю гісторыю з 1947 года, сустракае новы навучальны год у статусе адной з галоўных кузняў мастацкіх кадраў краіны. У сваім звароце да студэнтаў і педагогаў кіраўнік ведамства падкрэсліў значнасць захавання традыцый беларускай мастацкай школы і падтрымкі маладых талентаў:
«Вы вельмі таленавітыя. Але, шчыра кажучы, тое, якіх поспехаў вы даб'ецеся, цяпер залежыць толькі ад вас. Мы часта альбо губім свой талент, альбо можам яго развіць. Калі ў цябе ёсць выразная пазіцыя, акрамя таленту, тады шансы на твой поспех і на тваю будучыню вырастаюць у разы».
Марат Сяргеевіч таксама ўручыў пасведчанні аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Фонду Прэзідэнта і студэнцкія білеты першакурснікам, якія паказалі найвышэйшыя вынікі на ўступных выпрабаваннях.
Першы званок у Глебаўцы дадзены. Студэнтаў чакае насычаны год вучобы, творчых пошукаў і прафесійнага росту.


