adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У гармоніі гісторыі і сучаснасці: абноўлены корпус Акадэміі музыкі адкрывае дзверы.

02.09.2026
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі ўрачыста адкрыла навучальны корпус пасля рэстаўрацыі. Гістарычны будынак, які з'яўляецца візітоўкай музычнай адукацыі краіны, атрымаў другое дыханне.

З прывітальным словам да студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі звярнулася намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч:

«Мы зрабілі ўсё магчымае, каб ваш талент раскрыўся, і рэалізацыя гэтага праекта дзяржавай — не пра грошы, а пра пачуццё запатрабаванасці. Кожны з вас — будучыя і дзейныя музыканты, выкладчыкі — павінен адчуць, наколькі вы патрэбны краіне і людзям. Гэта месца напоўнена душой, каб вы маглі тварыць».

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Саракач падкрэсліў важнасць захавання архітэктурнай спадчыны і стварэння сучасных умоў для развіцця моладзі:

«Урад надае асаблівае значэнне развіццю культуры, і таму перад намі стаяла няпростая місія — захаваць самабытнасць і акустычную дасканаласць залы, адначасова ўзбагаціўшы яе новымі рашэннямі. Перакананы, што гэтую задачу мы выканалі бліскуча».



arrow
arrow