Цырымонія падпісання пагаднення аб сумеснай кінавытворчасці паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай адбылася!
З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і выказаў упэўненасць у тым, што сумесныя намаганні Беларусі і Кітая прывядуць да поспеху і адкрыюць новыя гарызонты супрацоўніцтва ў сферы самага народнага і самага любімага мастацтва - кіно.
Дружалюбны характар узаемаадносін паміж краінамі адзначыў у сваёй прамове і Надзвычайны Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь гр-н Се Сяоюн.
Цудоўныя музычныя падарункі ад беларускага і кітайскага бакоў.