З 24 па 26 лістапада ў Рэспубліцы Таджыкістан праходзяць Дні культуры Беларусі
У рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан прайшла сустрэча першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады з Міністрам культуры Рэспублікі Таджыкістан Матлубахон Саторыён Аманзода, падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж установай "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" і Дзяржаўнай установай "Дзяржаўная філармонія Таджыкістана" імя Акашарыфа Джураева.
Адбылася цырымонія адкрыцця літаратурна-дакументальнай выставы "Крывёю сэрца". Экспазіцыя арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Стартавалі Дні беларускага кіно. Паказы адкрыліся кінастужкай "Чорны замак". Таксама гледача ўбачаць фільм у негульнявой форме "Мара чэмпіёна" і анімацыйны фільм "Песня Сірын".
У Таджыкскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя Садрыдзіна Айні прайшоў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.