adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Гарбачэўскага Іллі Іванавіча

04.07.2024

Міністр культуры павіншаваў сёння ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Гарбачэўскага Іллю Іванавіча з Днём Незалежнасці!

Ілья Іванавіч удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі ў ваенны перыяд з 15 снежня 1943 года па ліпень 1944 года ў якасці сувязнога партызанскага атрада "Балтыец" партызанскай брыгады імя Кірава.

На гэты момант Ілля Іванавіч знаходзіцца ў бальніцы, але яго адданасць роднай краіне, аптымізм і жыццёвая энергія служаць прыкладам для моладзі.

Ветэран зазначыў, што яму вельмі спадабаўся парад. Ён глядзеў яго па тэлевізары.

Анатоль Мечыслававіч пажадаў Іллі Іванавічу найхутчэйшага аднаўлення, моцнага здароўя, бадзёрасці духу і дабрабыту!

Усяго самага добрага!

arrow
arrow