Нематэрыяльны элемент «Вясельныя традыцыі» ў в. Джяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Па выніках разгляду радай было прынята станоўчае рашэнне аб наданні названаму нематэрыяльнаму элементу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Дадзены элемент уяўляе сабой комплекс традыцыйных вясельных абрадаў і звычаяў, якія захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі з пакалення ў пакаленне. Яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму захаванню, вывучэнню і папулярызацыі ўнікальнай спадчыны.


