adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і адкрыцця выставы лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых

01.07.2026

Мерапрыемства адбылося ў знакавым месцы — у сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Звяртаючыся да віноўнікаў урачыстасці, Марат Сяргеевіч, у прыватнасці, адзначыў:

— У нас у жыцці не так шмат таго, што мы любім безумоўна. Гэта нашы дзеці, нашы бацькі і наша краіна. Мне хацелася б, каб хлопцы, якія будуць атрымліваць дыпломы, памяталі пра гэтыя каштоўнасці.

— Нам вельмі патрэбныя таленавітыя, паспяховыя людзі, якія будуць праслаўляць не толькі сябе і сваіх бацькоў, але і сваю краіну, — дадаў кіраўнік ведамства.



arrow
arrow