adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры раскрывае «заслону таямніцы»!

07.02.2024

Што адбываецца за сценамі прыгожага сучаснага будынка непадалёк ад кінатэатра "Кастрычнік"?

А за сценамі - будаўнічыя работы! У хуткім часе маштабны будынак стане паўнацэнным навучальным корпусам, які складаецца з двух блокаў, і прымыкаючым інтэрнатам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч разам з намеснікам Сяргеем Аляксандравічам Саракачом наведалі сёння аб'екты будаўніцтва і асабіста пераканаліся ў стадыях і якасці іх падрыхтоўкі.

У адным з блокаў навучальнага корпуса размесцяцца актавая і спартыўная залы, навучальныя класы, кабінеты і майстэрні аддзяленняў жывапісу і дызайну, адміністрацыйная частка, бібліятэка, буфет.

У іншым блоку - майстэрні скульптараў і жывапісцаў, памяшканні для апрацоўкі каменя.

На тэрыторыі каледжа таксама з'явяцца альтанка і пляцоўка з калонамі - крэатыўная зона адпачынку для навучэнцаў, і месца для пленэру!

arrow
arrow