Міжнароднае супрацоўніцтва
8 лютага 2024 года першы намеснік Міністра культуры В.І. Грамада правёў сустрэчу з першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Лапшыной Н.М. і дырэктарам Дзяржаўнай аўтаномнай установы культуры Башкірская дзяржаўная філармонія імя Х. Ахметаў Саетавым А.Р.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці падпісання пагадненняў паміж установамі культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі, а таксама запланаваныя мерапрыемствы - фестываль і абменныя тэатральныя гастролі.