adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Курсы павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны

10.06.2022

У Мінску прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па вучэбнай праграме «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыяльнай культурнай спадчыны» для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый культуры, выканкамаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Ініцыятарам правядзення курсаў выступіла Міністэрства культуры, арганізатарам - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Усебаковыя аспекты аховы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны былі асветлены прадстаўнікамі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. Асаблівая ўвага ўдзелена тэарэтычным і практычным пытанням рэалізацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па захаванні нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны на 2021-2025 гады. У рамках праграмы разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння захавання народных рамёстваў, нацыянальнай кухні, выканальніцкіх мастацтваў, традыцый і абрадавых практык, іх прымянення ў музейнай і турыстычнай сферах.

Праграмай курсаў таксама былі прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Слухачы праявілі жывую цікавасць да інтэрактыўных заняткаў у этналабараторыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Цяпер Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь налічвае 162 нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека, з якіх 4 элементы ўключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

arrow
arrow