Конкурс сцэнарыяў для вытворчасці фільма ў гульнявой форме да 110-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для вытворчасці фільма ў гульнявой форме да 110-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 ліпеня па 14 жніўня 2026 г. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 верасня 2026 г.
Прыярытэтнымі тэмамі для напісання сцэнарыяў з'яўляюцца тэмы, звязаныя з дзейнасцю сучасных Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:
- пераемнасць пакаленняў у абароне Айчыны ў розныя гістарычныя перыяды (Вялікая Айчынная вайна, выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, служба ў сучасных Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь);
- праца разлікаў, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне, па цэлях, якія парушылі Дзяржаўную мяжу ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
- разгортванне групоўкі беларускай арміі на заходніх рубяжах для прадухілення патэнцыйнай агрэсіі краін НАТА ў 2020 годзе;
- выкананне задач падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы;
- з'яўленне ў Беларусі сучасных комплексаў узбраенняў;
- дзейнасць ваеннаслужачых 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.
Матэрыялы конкурсу накіроўваюцца не пазней за 17.00 14 жніўня 2026 г. па электронным адрасе: ministerstvo@kultura.gov.by.
З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца тут.