Калектыў Міністэрства культуры далучыўся да акцыі "Дай лесу новае жыццё!"
Сёння супрацоўнікі Міністэрства культуры на чале з намеснікам Міністра Саракачом Сяргеем Аляксандравічам прынялі ўдзел у акцыі і высадзілі маладыя саджанцы елкі і хвоі ў Бярэзінскім раёне.
Старт рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" быў дадзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён.