Дасье па элементу "Культура беларускай дуды" накіравана ў ЮНЕСКА
Дасье па элеменце "Культура беларускай дуды" накіравана ў ЮНЕСКА.
29 сакавіка 2024 г. Міністэрствам культуры накіравана дасье па нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Культура беларускай дуды" ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала вялізная работа па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі.
У 2023 годзе Міністэрствам культуры нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды, якая існуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска.
Цяпер налічваецца больш за 32 носьбіты і 100 пераемнікаў.
Дасье падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА.