adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

"Будучыня залежыць ад нас"

21.11.2024

21 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі прайшла сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з калектывам тэатра. Асноўнай тэмай сустрэчы сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У сваім выступленні Міністр адзначыў, што мастацтва Вялікага тэатра Беларусі добра вядома як унутры краіны, так і далёка за яе межамі. У 2024 годзе тэатр упэўнена выконвае ўсе асноўныя планавыя паказчыкі і гатовы перайсці на раўнадолевую сістэму фінансавання з 2025 года.

“У творчасці павінны быць эмоцыі. Без іх нельга. Але эмоцыі павінны быць толькі на сцэне", - падкрэсліў Міністр, адзначыўшы, што сёння наша краіна перажывае найбольш адказны за апошнія 30 гадоў перыяд.

Далей Міністр зрабіў акцэнт на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што яны з'яўляюцца неад'емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці і праходзяць у строгай адпаведнасці з Асноўным законам краіны.

"Пройдзены сур'ёзны шлях. Вельмі шмат зроблена. З нашым меркаваннем лічацца, нас паважаюць, сёння Беларусь - удзельніца вельмі важных міжнародных арганізацый і аб'яднанняў. Тое, што мы прайшлі разам, мы не маем права страціць", - сказаў Міністр.

Падводзячы вынік сустрэчы, Анатоль Мечыслававіч акцэнтаваў увагу прысутных на важнай ролі, якая адводзіцца сёння ў грамадстве дзеячам мастацтва, пажадаўшы ўсім натхнення і новых творчых поспехаў.

Заканамерным працягам зносін стала цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў тэатра, па заканчэннi якой адбыўся невялікі канцэрт.








Фота Таццяны Бярвіной

arrow
arrow