adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

26 чэрвеня ў Лядовым палацы Бабруйска адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю «Вянок дружбы»

30.06.2026

Прывітальны адрас удзельнікам і гасцям фестывалю накіраваў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў.

Яго зачытала намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзея Авдзей. 

На сцэну ў нацыянальных касцюмах выйшлі ўдзельнікі фестывалю з розных краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, Індыі, Калумбіі. Усяго на гэты раз удзел у фестывалі прымаюць шэсць краін, 26 калектываў, каля 500 артыстаў.

Эфектным момантам свята стаў вялікі вянок, у які кожны з удзельнікаў і ганаровыя госці ўплялі сваю стужку. Вянок з'яўляецца сімвалам дружбы, яднання і згуртаванасці народаў.






arrow
arrow