22 лістападу одбылася ўрачыстая сустрэча ў дзень праваслаўнага свята абраза Божай Маці «Скорапаслушніца» у Нацыянальным мастацкім музеі
У цэнтры ўвагі — пытанні супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама сумесныя праекты і планы на 2025 год.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, мітрапаліт Веніямін, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак і іншыя.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч падчас сустрэчы адзначыў:
- Дзякуючы рэалізацыі праграм супрацоўніцтва Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у нас закладзены трывалыя асновы ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках: ад адраджэння старажытных храмаў і манастыроў да ажыццяўлення ў жыццё сумесных культурных і адукацыйных праектаў. Праваслаўная царква ў Беларусі заўсёды была разам з народам, застаючыся ў самыя цяжкія перыяды айчыннай гісторыі захавальніцай нацыянальнага духу, крыніцай патрыятызму, якая сілкавала сілай народных герояў. І сёння мы захоўваем і прымнажаем напрацаваную стагоддзямі практыку супрацоўніцтва Царквы і грамадства, – падкрэсліў Анатоль Мечыслававіч.