Пералік фільмаў, якія будуць выраблены за кошт прадастаўлення субсідый у 2022 годзе
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 146 «Аб развіцці кінематаграфіі», пратаколам Савета па развіццю кінематаграфіі Міністэрства культуры № 3 ад 25.04.2022, па выніках разгляду праектаў фільмаў прынята рашэнне аб вытворчасці наступных фільмаў за кошт прадастаўлення субсідый:
Фільмы ў анімацыйнай форме:
1.«Дзідзі-2» (рэж. Тарасава І.А., аўтары сцэнара К.Андрушачкін, А.Сянкевіч, маст. А.Емяльянава);
2.«Дзіцячы альбом XXI стагоддзе» (рэж. Т.Кубліцкая, А.Ленкін, Я.Пяткевіч, аўтары сцэнара І.Марголіна, Т.Кубліцкая, маст. Т.Кубліцкая, М.Кавальская, Я.Пяткевіч);
3.«Тошка і яго сябры. Паламаная рэальнасць» (рэж. А.Ленкін, аўтары сцэнара К.Андрушачкін, А.Ленкін, маст. М.Кавальская);
4. «Навагодні калейдаскоп» (рэж. В. Андрасюк, Д. Жугжда, Ю. Пінцак, Я. Арыстава, А. Маланкіна, аўтары сцэнара І. Волчак, В. Андрасюк, Д. Жугжда, Ю. Пінцак, маст. М. Кавальская).
Фільмы ў негульнявой форме:
1.«Беларускі мультык» (аўтар сцэнара Р.Шаграй, рэжысёр-пастаноўшчык Г.Адамовіч);
2.«Краіна выратаванага волата» (аўтар сцэнара і рэжысёр-пастаноўшчык І.Бышнёў);
3. «Калі жыццё бяжыць не па каляіне» (аўтар сцэнара і рэжысёр-пастаноўшчык А.Сецько);
4.«Касмічны скульптар» (аўтар сцэнара і рэжысёр-пастаноўшчык А.Маркава);
5.«Бярэзінскі біясферны» (аўтар сцэнара і рэжысёр-пастаноўшчык І.Бышнёў);
6.«Пчала – ад Бога» (аўтар сцэнара Р.Гамзовіч, рэжысёр-пастаноўшчык І.Валах);
7. «Труба» (аўтар сцэнара і рэжысёр-пастаноўшчык Ю.Цімафееў);
8.«Хармайстар» (аўтар сцэнара і рэжысёр Г.Адамовіч);
9.«Фестываль «ОРФАК» (кіналетапіс);
10. Вытворчасць кіналетапісаў.