Аб Савеце кіраўнікоў кінапракатных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый) з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, створаным пры Міністэрстве культуры ў мэтах вывучэння праблемных пытанняў дзейнасці кінавідэапракатных арганізацый, выпрацоўцы прапаноў па іх вырашэнні, а таксама ўдасканаленні дзейнасці па распаўсюджванню і паказу фільмаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Сваю дзейнасць Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый ажыццяўляе з сакавіка 2021 года. Каардынацыя дзейнасці Савета кіраўнікоў кінапракатных арганізацый ускладзена на аддзел па кінематаграфіі Міністэрства культуры. Пасяджэнні праводзяцца адзін раз у квартал. За перыяд з сакавіка па снежань 2021 года адбылося 3 пасяджэнні.
Асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны на пасяджэннях:
- падрыхтоўка да правядзення калегіі Міністэрства культуры па пытанні аналізу работы кінапракатных арганізацый;
- выпрацоўка прапаноў па эфектыўнай дзейнасці кінапракатных арганізацый і рацыянальнаму выкарыстанню грашовых сродкаў;
- устанаўленне надбаўкі за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні ў рабоце, складанасць і напружанасць працы ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. № 32 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы культуры»;
- рэалізацыя планаў мерапрыемстваў па інфармацыйна-рэкламным суправаджэнні паказу беларускіх фільмаў, праведзеных у розныя перыяды, прадугледзеўшы правядзенне перадсеансавых мерапрыемстваў, прыцягненне кіназнаўцаў, стваральнікаў фільмаў;
- правядзенне практыкаарыентаваных семінараў у рэгіёнах і іншае.
Акрамя таго, прадстаўнікі Савета кіраўнікоў кінапракатных арганізацый запрашаюцца на пасяджэнні камісіі па прыёмцы фільмаў для абмеркавання і прыняцця рашэння аб пракаце новых фільмаў.
Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
| Грамада Валерый Іванавіч | - | першы намеснік Міністра культуры, старшыня 
 | 
| Аляксей Юрый Мар'янавіч | - | генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднакінавідэапракат» 
 | 
| Бажкоў Сяргей Аляксандравіч | - | дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» 
 | 
| Багачоў Сяргей Аляксандравіч | - | генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама 
 | 
| Дарашкевіч Таццяна Іосіфаўна | - | генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат» 
 | 
| Лаўрыненка Аляксандр Леанідавіч | - | генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомелькінавідэапракат» 
 | 
| Нікіціна Ганна Уладзіміраўна | - | галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі, сакратар 
 | 
| Панамарова Кацярына Валер'еўна | - | начальнік аддзела па кінематаграфіі, намеснік старшыні 
 
 | 
| Сялюк Дзмітрый Арсенцьевіч | - | генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблкінавідэапракат» 
 | 
| Скалабан Павел Вітальевіч | - | генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама | 
Звесткі аб стане кінавідэапракатных арганізацый Рэспублікі Беларусь
Задачы арганізацыі кінаабслугоўвання насельніцтва і развіцця дзяржаўнай сеткі месц паказу фільмаў ускладзены на камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Заснавальнікамі кінапрадпрыемстваў з'яўляюцца ўпраўленні культуры абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У адпаведнасці са статутамі кінапрадпрыемствы дзейнічаюць на прынцыпах гаспадарчага разліку, асноўным паказчыкам фінансава-гаспадарчай дзейнасці з'яўляецца атрыманне прыбытку.
Разам з тым, дзейнасць кінапрадпрыемстваў з'яўляецца сацыяльна-арыентаванай і накіравана:
на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па забяспечанасці аграгарадкоў паслугамі кінапаказу;
на наяўнасць у рэпертуары фільмаў, накіраваных на патрыятычнае, маральнае, прававое выхаванне насельніцтва.
Сацыяльна-палітычны аспект функцыянавання кінапрадпрыемстваў становіцца асабліва актуальным, гэтаму напрамку работы Міністэрства культуры ўдзяляе асаблівую ўвагу.
Па стане 1 лютага 2022 года ў дзяржаўнай кінасетцы Рэспублікі Беларусь функцыянуюць 85 стацыянарных кінатэатраў:
- у Брэсцкай вобласці - 14;
- у Віцебскай вобласці - 7;
- у Гомельскай вобласці - 17;
- Гродзенскай - 9;
- Мінскай - 14;
- Магілёўскай - 11;
- у г. Мінску - 13.
Колькасць месцаў у глядзельных залах - 65 408, з іх у сельскіх населеных пунктах - 30 349. Колькасць кінаабсталявання для паказу кінафільмаў складае 600 адзінак, з іх у сельскіх населеных пунктах - 308. Колькасць кінасеансаў за 2022 склала - 217 215.
 
  
  
  
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                