Паважаныя заяўнікі!
У сувязі з уступленнем у сілу абноўленага заканадаўства, просім вас звярнуць увагу на ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 20 снежня 2023 г. № 194 (Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур).
Змянілася форма ЗАЯВЫ!
Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».
Даведкі па тэлефонах
Пералік дакументаў і/або звестак
прадстаўляемых зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры
- Кароткая анатацыя фільма
- Матэрыяльны (лічбавы) носьбіт фільма
-
Копія дамовы на стварэнне фільма, заключанай вытворцам з аўтарамі фільма у выпадку, калі ён павінен быць заключаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах
або
Копія дамовы, якая пацвярджае прыналежнасць заяўніку правоў на выкарыстанне фільма з усімі дадаткамі да яго і з указаннем тэрыторыі, на якую атрыманы правы, тэрмінаў і спосабаў рэалізацыі правоў на фільм.
Да заявы прыкладаюцца
Зыходзячы з існуючай практыкі і прымаючы да ўвагі неабходнасць вывучэння дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прагляду фільмаў, а таксама з улікам устаноўленага тэрміну адміністрацыйнай працэдуры - 5 каляндарных дзён, просім вас уключаць у адну заяву не больш за 20 найменняў фільмаў.