adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны рэгістр фільмаў

Паважаныя заяўнікі!

У сувязі з уступленнем у сілу абноўленага заканадаўства, просім вас звярнуць увагу на ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 20 снежня 2023 г. № 194 (Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур).

Змянілася форма ЗАЯВЫ!

Новая форма заявы

Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

adress г. Мінск, вул. Маскоўская 18, каб. 302
Даведкі па тэлефонах

Пералік дакументаў і/або звестак

прадстаўляемых зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

    Да заявы прыкладаюцца
  • Кароткая анатацыя фільма
  • Матэрыяльны (лічбавы) носьбіт фільма
  • Копія дамовы на стварэнне фільма, заключанай вытворцам з аўтарамі фільма у выпадку, калі ён павінен быць заключаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах

    або

    Копія дамовы, якая пацвярджае прыналежнасць заяўніку правоў на выкарыстанне фільма з усімі дадаткамі да яго і з указаннем тэрыторыі, на якую атрыманы правы, тэрмінаў і спосабаў рэалізацыі правоў на фільм.

Зыходзячы з існуючай практыкі і прымаючы да ўвагі неабходнасць вывучэння дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прагляду фільмаў, а таксама з улікам устаноўленага тэрміну адміністрацыйнай працэдуры - 5 каляндарных дзён, просім вас уключаць у адну заяву не больш за 20 найменняў фільмаў.


arrow
arrow