Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі створаны ў 1996 годзе (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 г. № 18).
Цяпер мэты стварэння, парадак арганізацыі і дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі вызначаюцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2022 г. № 429.
Дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - прыклад дзяржаўнай палітыкі па стварэнню ўмоў для пошуку, станаўлення і творчага развіцця таленавітай моладзі.
Папулярызацыя творчасці актыўных, таленавітых грамадзян дзяржавы - прыярытэтная мэта спецыяльнага фонду. Поспехі юнакоў і дзяўчат адзначаюцца на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Многія лаўрэаты спецыяльнага фонду ўжо прызнаныя дзеячы мастацтваў, якія дабіліся вялікіх вынікаў на сусветнай сцэне і сёння вядомы шырокай публіцы.
Гучныя перамогі лаўрэатаў спецыяльнага фонду на лепшых міжнародных творчых пляцоўках - стымул для новага пакалення шукаць сябе ў мастацтве, цудоўная магчымасць павысіць узровень асабістага прафесіяналізму, дастойна прадставіць родную Беларусь на міжнароднай арэне.
Узор хадайніцтва для навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў
Узор хадайніцтва для калектыву
Узор хадайніцтва для маладых работнікаў культуры
Узор хадайніцтва За ўклад у выхаванне таленавiтай моладзi
Пералік дакументаў для калектыву
Пералік дакументаў для маладых работнікаў культуры