adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Актуальнае

Рэкамендацыі для дзяржаўных арганізацый, упаўнаважаных на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, па падрыхтоўцы палітыкі распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і календароў карыстальнікаў

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2004 г. №345-З "Аб дзяржаўнай статыстыцы" (далей - Закон) адной з асноўных задач дзяржаўнай статыстыкі з'яўляецца задавальненне патрэбнасці грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. У працэсе рэалізацыі гэтай задачы органы дзяржаўнай статыстыкі, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнанымі міжнародным прынцыпам афіцыйнай статыстыкі (Асноватворнымі прынцыпамі афіцыйнай статыстыкі, адобранымі Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый).

Законам устаноўлены абавязак дзяржаўных арганізацый, упаўнаважаных на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі (далей - упаўнаважаная дзяржаўная арганізацыя), забяспечваць роўны доступ карыстальнікам да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання. Прытрымліваючыся міжнародных рэкамендацый, для забеспячэння празрыстасці працэсу распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі карыстальнікам і даверу карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання распрацоўваецца афіцыйны (іміджавы) дакумент - Палітыка распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (далей - Палітыка).

Палітыка зацвярджаецца (падпісваецца) кіраўніком упаўнаважанай дзяржаўнай арганізацыі і размяшчаецца на афіцыйным сайце ў адпаведным тэматычным раздзеле.

У тэксце Палітыкі рэкамендуецца пазначыць наступныя прынцыпы дзяржаўнай статыстыкі і (або) раскрыць іх змест:

актуальнасць (афіцыйная статыстычная інфармацыя адпавядае патрэбам карыстальнікаў, праводзяцца кансультацыі з карыстальнікамі на прадмет актуальнасці і практычнай значнасці фарміруемай на дадзены момант афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, а таксама вызначэння будучых патрэб карыстальнікаў; праводзіцца ацэнка задаволенасці карыстальнікаў);

своечасовасць (афіцыйная статыстычная інфармацыя распаўсюджваецца ва ўстаноўленыя тэрміны, на працягу якіх захоўваецца яе актуальнасць; перыядычнасць распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі адлюстроўвае патрэбнасці карыстальнікаў; карыстальнікам даступная інфармацыя (у выглядзе календара, які размяшчаецца на афіцыйным сайце); з улікам мэтазгоднасці дапускаецца распаўсюджванне папярэдніх дадзеных з абавязковай паметкай аб гэтым для карыстальнікаў);

аб'ектыўнасць (афіцыйная статыстычная інфармацыя фарміруецца бесстаронна, на аснове навуковых падыходаў да яе фарміравання і носіць аб'ектыўны характар; з улікам мэтазгоднасці ажыццяўляецца каменціраванне няправільнага выкарыстання або трактоўкі афіцыйнай статыстычнай інфармацыі);

даступнасць (афіцыйная статыстычная інфармацыя за выключэннем інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, з'яўляецца агульнадаступнай; карыстальнікам гарантуецца права роўнага доступу да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання; афіцыйная статыстычная інфармацыя, якая распаўсюджваецца карыстальнікам, суправаджаецца статыстычнымі метададзенымі, якія забяспечваюць яе правільную інтэрпрэтацыю, а пра істотныя змены ў афіцыйнай статыстычнай метадалогіі карыстальнікі інфармуюцца загадзя; у складзе афіцыйнай статыстычнай інфармацыі могуць распаўсюджвацца адміністрацыйныя дадзеныя, за выключэннем дадзеных, распаўсюд якіх абмежаваны;;

супастаўнасць (афіцыйная статыстычная інфармацыя характарызуецца ўнутранай узгодненасцю і паслядоўнасцю, супастаўная па часе; пры фармаванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з розных крыніц выкарыстоўваюцца адзіныя стандарты, паняцці, тэрміны і іх азначэнні, класіфікацыі).

Акрамя таго, у тэксце Палітыкі рэкамендуецца прапісаць аб прыхільнасці да забеспячэння прыватнасці першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных дадзеных у працэсе распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, а таксама аб магчымасці абмежавання распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая фарміруецца ўпаўнаважанай арганізацыяй, у выпадку рызыкі прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб.

***

З 20 лістапада пачынаюцца адборы да міжнародных конкурсаў у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Яны працягнуцца да снежня і пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны..


Міністэрствам культуры зацверджаны пералік конкурсаў, правядзенне якіх запланавана ў 2024 і 2025 гадах

РАМЕСНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ па новых правілах

Значныя міжнародныя культурныя падзеі Рэспублікі Беларусь 2024 года

Пералік рэгіянальных культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь

Не пакідайце дзяцей адных!

РАНС інфармуе. Улёткі

ПЕРАЛІК КОНКУРСАЎ 2024 ГОД

Міністэрствам культуры зацверджаны Пералік конкурсаў, пераможцы якіх у 2024 годзе маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі і па-за конкурсам ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджаны Пералік конкурсаў, пераможцы якіх у 2024 годзе маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі і па-за конкурсам - ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры

arrow
arrow