adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні 2 этапу нацыянальнага адбору

21.01.2025

21 студзеня 2025 г. на базе ДТВУ "Маладзёжны тэатр эстрады" (вул. Маскоўская, 18А) адбудзецца 2 этап адборачных тураў да ХXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" і XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы).

Графік правядзення праслухоўванняў:

21.01.2025 (аўторак) –

09.30 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапа да дзіцячага музычнага конкурсу і лёсаванне;

11.00 – 14.30 – праслухоўванне ўдзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і падвядзенне вынікаў;

14.00 – 15.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і лёсаванне;

15.30 – 19.00 – праслухоўванне ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (дарослыя), падвядзенне вынікаў.

Для ўдакладнення арганізацыйных пытанняў просьба звяртацца ў канцэртны аддзел ДТВУ "Маладзёжны тэатр эстрады" (тэл. 319 19 49; 272 71 58; 358 45 66; e-mail: teatrestrady@mail.ru).

Па выніках 2 этапу рашэннем экспертнай групы, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, будзе вызначана па 10 удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору.

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў плануецца 15 сакавіка 2025 г. у культурнай сталіцы Беларусі г. Іванава (Брэсцкая вобл.).

З Інструкцыяй аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" можна азнаёміцца ​​на сайце Міністэрства культуры (http://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/).

arrow
arrow