adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Культурны марафон «Разам з мастацтвам» працягвае сваю актыўную працу!

25.08.2023

У перыяд з 5 па 22 верасня 2023 года ў горадзе Мінску і рэгіёнах рэспублікі чакаецца працяг культурнага марафону «Разам з мастацтвам», арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Фармат марафона прадугледжвае свабодны і адкрыты дыялог гледачоў з вядомымі артыстамі, педагогамі. Галоўная задача - расказаць аб існуючых у краіне магчымасцях рэалізацыі творчага патэнцыялу. У кантэксце дадзенага мерапрыемства артысты выконваюць свае творы, дэманструюць узровень вакальнага майстэрства, абменьваюцца прафесійным досведам і творчымі дасягненнямі. Мэта праекта ў выхаванні патрыятызму, прыцягненні ўвагі падрастаючага пакалення да сферы культуры Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна аб месцах і часе правядзення вы даведаецеся ў Графіку правядзення цыкла дыялогавых пляцовак «Разам з мастацтвам».

arrow
arrow