Археалагічны комплекс на р. Менцы: гісторыя і сучаснасць
Матэрыялы прадастаўлены
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі
Адной з ключавых задач дзяржаўнай гістарычнай палітыкі з'яўляецца распаўсюджванне навукова абгрунтаванай інфармацыі аб здзяйсненнях беларускага народа, важных гістарычных этапах і падзеях, памятных мясцінах, усебаковае развіццё інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства на аснове нацыянальных традыцый, фарміраванне паважлівых адносін да гістарычнага мінулага.
У сучасных умовах патэнцыял айчыннай археалагічнай навукі канцэнтруецца на даследаванні найбольш значных для краіны археалагічных помнікаў і памятных мясцін, звязаных са значнымі падзеямі беларускай гісторыі, на якіх рэалізоўваюцца комплексныя праекты па добраўпарадкаванню і развіццю ў якасці гісторыка-культурных і турыстычных аб'ектаў рэспубліканскага значэння.