Свята 1 мая
Прадстаўнікі Міністэрства культуры прынялі ўдзел ва ўсеагульным свяце 1 мая!!!!
Першамай мае даўнюю і багатую гісторыю, але для беларусаў гэта свята найперш сімвалізуе павагу да такой асноватворнай каштоўнасці, як працавітасць.
Менавіта на гэтым падмурку грунтуецца поспех і росквіт нашай краіны!
У вясновае свята прыходзіць натхненне і як ніколі хочацца думаць аб удасканаленні сваіх навыкаў, прафесійным і асобасным развіцці, заваяванні новых вышынь.
Жадаем усім поспехаў у пачынаннях і добрага настрою!