adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Патрыятычны форум «Мы - беларусы!»

18.09.2023

Грандыёзны патрыятычны форум завяршыўся ў "Мінск-арэне". Тысячы беларусаў сабраліся разам, каб сказаць: “Мы моцныя! Мы адзіныя! Мы - за мірную і незалежную Беларусь!». Гэты лейтматыў форуму, зададзены выступленнем Кіраўніка дзяржавы, чырвонай ніткай прайшоў праз словы ўсіх спікераў і музычныя нумары. На сцэне гледачам была маштабна і шматгранна паказана сучасная Беларусь - прамысловая, аграрная, моцная, адукаваная, культурная і духоўная, якая захоўвае традыцыі Славянскага братэрства і ўпэўнена глядзіць у будучыню!

Гледачы не раз віталі артыстаў авацыямі і ўставалі пры выкананні песень. Форум атрымаўся і стаў яркай кульмінацыяй усенароднага святкавання самага маладога і ўжо аднаго з самых любімых нашых свят - Дня народнага адзінства!

Сярод гасцей і гледачоў мерапрыемства - патрыёты сваёй краіны - Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры!


















arrow
arrow