adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь з Днем бібліятэк Беларусі

15.09.2023

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сферы!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днем Бібліятэк Рэспублікі Беларусь!

Кніга для чалавека — заўсёды верны сябар і мудры настаўнік, які дорыць магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны стагоддзяў, дапамагае знайсці адказы на многія пытанні. У сучасным грамадстве, дзе інфармацыя з’яўляецца рухаючай сілай, бібліятэкі, іх каштоўныя калекцыі і сучасныя інфармацыйныя рэсурсы набываюць усё большае значэнне.

Гэта свята тых, хто любіць кнігу, яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў. Гэта свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто мае дачыненне да чытання, ведаў. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў велізарны свет навукі і асветы, чалавечай мудрасці.

Сёння бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў актыўна ўкараняюць навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы. Камп’ютарная тэхніка і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, выхад у інтэрнэт, уласныя электронныя базы дадзеных, віртуальная даведачная служба – усё гэта робіць культурныя каштоўнасці даступнымі для кожнага.

Але як бы імкліва ні развіваліся новыя формы абслугоўвання чытачоў, галоўнымі ў гэтай сферы застаюцца бібліятэкары, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто шукае і знаходзіць у кнізе неабходную параду, адказ на надзённыя пытанні жыцця.

Паважаныя бібліятэкары! Сябры! Ваш прафесіяналізм, вопыт, творчая энергія і вернасць свайму прызванню выклікаюць бязмерную павагу. Бібліятэкар – пачэсная, але адказная і складаная місія.

Жадаю поспехаў у працы, новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, невычарпальных сіл і энергіі для засваення новых прафесійных гарызонтаў, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях і ўдзячнасці вашых чытачоў!

Міністр культуры А.М.Маркевіч

arrow
arrow