adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Культура Гродзеншчыны падводзіць вынікі працы мінулага года

09.02.2024

У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце праходзіць калегія ўпраўлення культуры "Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год". У калегіі прымаюць удзел: памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.В.Пасюта, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк, начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры І.У.Карповіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч.  З асноўным дакладам выступіла начальнік упраўлення культуры А.В.Клімовіч.

Задачы на 2024 год, у тым ліку ў межах рэалізацыі нацыянальнай культурнай канцэпцыі, паставілі начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І.У.Карповіч і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк.

Лепшыя з лепшых па выніках 2023 года атрымалі свае ўзнагароды.

arrow
arrow