Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання гістарычнай памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, папулярызацыі гістарычных ведаў і супрацьдзеяння спробам скажэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узбагачэння рэпертуару тэатраў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.
У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай працай якіх створана п’еса.
Для ўдзелу ў конкурсе ў перыяд з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. удзельнікі падаюць на электронны адрас: info@rtbd.by наступныя матэрыялы:
заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам;
тэкст п’есы;
інфармацыю аб аўтарах (аўтарскіх калектывах) з указаннем біяграфічных звестак і творчых дасягненняў.
Аўтары (аўтарскія калектывы) – пераможцы конкурсу атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь.
П’есы аўтараў (аўтарскіх калектываў), якія сталі пераможцамі конкурсу, перадаюцца ў тэатральна-відовішчныя ўстановы рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання для пастаноўкі спектакляў
у 2024 – 2025 годзе.
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс прыкладаецца.