Віншаванне з Днём народнага адзінства перадаў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч:
Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэта свята - для сапраўдных патрыётаў. Яно заклікана нагадаць усім нам не толькі пра гісторыка-культурнае аб'яднанне заходніх і ўсходніх земляў Беларусі ў рамках адзінай дзяржавы, але таксама пра неабходнасць згуртаванасці і яднання. Аб тым, што толькі разам мы можам захоўваць нашу краіну моцнай і квітнеючай!
Дзень народнага адзінства напоўнены асаблівым сэнсам, ён натхняе дзеячаў мастацтва, работнікаў устаноў культуры, знатакоў творчасці і таленту на памнажэнне духоўнага багацця, асветніцкіх і маральных каштоўнасцей, культурнай спадчыны нашай Радзімы. Дзякуючы працы пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і скульптараў, кінематаграфістаў і артыстаў самабытнасць і традыцыі, пачуццё духоўнай супольнасці перадаецца ад пакалення да пакалення.
У гэты знамянальны святочны дзень жадаю ўсім шчасця і дабрабыту, рэалізацыі задуманых ідэй і поспехаў у працы на агульную карысць!