11 сакавіка адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай акадэміі навук
У рамках пасяджэння адбылася абарона справаздач аб выніках навуковых даследаванняў маладзёжных праектаў на гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2024 год.
З праектамі ў сферы культуры Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Караніка азнаёміў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
У 2024 годзе ў сферы культуры было прадстаўлена і рэалізавана 9 грантаў. Праекты былі накіраваны на захаванне нацыянальных духоўных традыцый і гістарычнай памяці беларускага народа, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і дасягненняў беларускай культуры.