10 сакавіка Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі правёў рабочую сустрэчу з губернатарам Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі Алегам Мікалаевічам Кажамяка
Сустрэча прайшла ў Вялікім тэатры Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы таксама прысутнічалі народны артыст Расійскай Федэрацыі, мастацкі кіраўнік балетнай трупы Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра Эльдар Аліеў і намеснік мастацкага кіраўніка - дырэктара Марыінскага тэатра Сяргей Баннікаў.
Для ганаровых гасцей генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава правяла экскурсію па тэатры, расказала пра яго гісторыю і пра сучасныя дасягненні творчага калектыву.
За круглым сталом бакі абмеркавалі арганізацыю сумесных праектаў. Чакаецца, што расiйскія артысты выступяць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ўжо гэтым летам. Плануецца паказ легендарных балетных пастановак "Тысяча і адна ноч" і "Карсар".