Функцыянальная структура Нацыянальнага банка даных

 

 

 

Функцыянальная структура НБД (мал.) устанаўлівае асноўныя функцыянальныя кампаненты, а таксама ўстойлівыя функцыянальныя і інфармацыйныя сувязі паміж імі пры функцыянаванні сістэмы.
Асноўнымі функцыянальнымі кампанентамі Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца:
інфармацыйнае сховішча;
аўтаматызаваная сістэма кіравання НБД;
сістэма першаснага збору і апрацоўкі аб'ектаў НБД;
сістэма тэлекамунікацыйнага і  лакальнага ўзаемадзеяння;
сістэма рэпрадуктавання;
сістэма тыражавання.
Інфармацыйнае сховішча з'яўляецца цэнтральным кампанентам функцыянальнай структуры, які забяспечвае захаванне і работу з інфармацыйным рэсурсам сістэмы. Работа інфармацыйнага сховішча разглядаецца ў апісанні інфармацыйнай структуры. Сістэма першаснага збору і апрацоўкі аб'ектаў НБД забяспечвае ўвод і пераўтварэнне зыходных даных, якія паступаюць у нецыфравым фармаце,  на машынныя носьбіты ў цыфравым фармаце (у дваічныя аб'екты) і іх захаванне, а таксама апрацоўку цыфравых уваходных аб'ектаў у мэтах павышэння іх якасці і перавод іх на машынныя носьбіты, якія забяспечваюць больш працяглае і надзейнае захаванне. Працэдуры апрацоўкі выконваюцца спецыялістамі па камп'ютэрнай апрацоўцы і рэдагаванню аўдыё і відэазапісаў, аператарамі па ўводу і першаснай апрацоўцы даных.  Работа выконваецца на рабочых станцыях у аўтаномным рэжыме ці ва ўзаемадзеянні некалькіх рабочых станцый па лакальнай сетцы.
Аўтаматызаваная сістэма кіравання НБД забяспечвае ўпраўленне ўсімі праграмна-тэхнічнымі кампанентамі НБД і доступ да інфармацыйнага сховішча персаналу сістэмы і карыстальнікам згодна іх паўнамоцтваў, ажыццяўляе збор статыстычных паказчыкаў работы сістэмы. Працэдуры сістэмы кіравання выконваюцца аўтаматычна ці ў інтэрактыўным рэжыме адміністратарамі сістэмы. Доступ да выканання працэдур кіравання
супрацоўнікам і абанентам, якія не маюць правоў адміністратара, павінен быць забаронены праграмна-тэхнічнымі  сродкамі. Сістэма кіравання таксама павінна захоўваць і апрацоўваць статыстыку,   фарміраваць справаздачы па рабоце са сховішчам і асобнымі аб'ектамі карыстальнікаў па катэгорыях карыстальнікаў і па асобных карыстальніках.
Сістэма тэлекамунікацыйнага і  лакальнага ўзаемадзеяння забяспечвае:
доступ да інфармацыйнага сховішча і ўпраўленне сеансам карыстальнікаў па тэлекамунікацыйнай і лакальнай сеткам;
сумесную групавую работу спецыялістаў НБД з інфармацыйнымі аб'ектамі і дакументамі па лакальнай сетцы;
абмен інфармацыйнымі аб'ектамі і дакументамі паміж аддзяленнямі НБД па тэлекамунікацыйных каналах як у рэжыме перадачы файлаў, так і ў інтэрактыўным рэжыме;
фіксаванне статыстыкі сеансаў карыстальнікаў.
Доступ карыстальнікаў да інфармацыйнага сховішча павінен забяспечвацца згодна дадзеных ім паўнамоцтваў.
Сістэма рэпрадуктавання забяспечвае вывад аб'ектаў захавання і фарміраванне выхадных інфармацыйных аб'ектаў у інтэрактыўным рэжыме. Пры гэтым рэпрадуктаванне можа ажыццяўляцца ў двух відах. Першы – вывад адзіночных не декампазыяваных аб'ектаў захавання, другі -- вывад мноства не декампазыяваных аб'ектаў і (ці) кампанентаў складаных аб'ектаў, якія адабраны згодна з заданых крытэрыях адбору. Першы від рэпрадуктавання выкарыстоўваецца пры праглядзе галоўным чынам вялікіх дваічных аб'ектаў (відэа і аўдыё).  Другі від рэпрадуктавання выкарыстоўваецца пры стварэнні новых інтэрактыўных прадуктаў (напрыклад, інтэрактыўных фота, аўдыё, відэа альбомаў) і пры правядзенні аналітычных і даследчых работ. Гэты від работ даступны галоўным чынам прывілеяваным карыстальнікам.
Сістэма тыражыравання забяспечвае выраб копій аб'ектаў захавання на машынных, фота і папяровых носьбітах.