Агульныя палажэнні
Статут і галоўныя мэты Нацыянальнага банка даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
Нацыянальны банк даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), (далей - Нацыянальны банк даных, НБД) -- адзiная дзяржаўная аўтаматызаваная iнфармацыйная сiстэма, якая ствараецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь” ад 9 ліпеня 1999 г.
Галоўнымі мэтамі Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца:
захаванне нацыянальнай спадчыны Беларусі па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах);
прапаганда нацыянальнага народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у краіне і міжнародным супольніцтве;
садзейнічанне эканамічнаму развіццю народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) праз камерцыйную дзейнасць і турызм.
Iнфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнага банка даных з’яўляюцца часткай сiстэмы дзяржаўных iнфармацыйных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь.
Нацыянальны банк даных павінен мець адрас у сiстэме Internet i свой лагатып, якi абавязкова выкарыстоўваецца пры перадачы iнфармацыi па каналах сувязi i распаўсюджваннi належачых яму iнфармацыйных рэсурсаў па тэлекамунікацыйных каналах, на машынных i папяровых носьбiтах.
Галоўнай арганізацыяй па стварэнню і забеспячэнню функцыянавання НБД Палажэннем аб нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначан Беларускі дзяржаўны інстытут культуры (БелДІПК).
Асноўныя задачы i функцыі Нацыянальнага банка даных
Асноўнымi задачамi Нацыянальнага банка даных з’яўляюцца:
збор, сiстэматызацыя i захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь у галiне народнага мастацтва, промыслаў (рамёстваў) у яе фіксаваных каштоўнасцях;
iнфармацыйнае забеспячэнне навукова-даследчай, творчай, арганiзацыйнай, вытворчай, камерцыйнай дзейнасцi ў галiне народнага мастацтва, промыслаў (рамёстваў).
Нацыянальны банк даных ахоплiвае наступныя вiды народнага мастацтва, промыслаў (рамёстваў):
аўтэнтычны беларускі фальклор;
традыцыйныя мастацкiя рамёствы.
У сваёй дзейнасцi Нацыянальны банк даных выконвае наступныя функцыi:
ажыццяўляе навукова абгрунтаваны збор, аналiз i падрыхтоўку даных па змесце, структуры, формах iснавання, распаўсюджванні i лакалiзацыi вiдаў традыцыйнай беларускай культуры;
праводзiць адбор i навуковую экспертызу твораў i ўзораў народнага мастацтва, промыслаў і рамёстваў, носьбiтаў традыцый, майстроў, гуртоў i г.д. у якасцi аб’ектаў захавання;
ажыццяўляе выраб электронных копiй твораў народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) i стварае аб’екты захавання;
уводзiць аб’екты захавання ў iнфармацыйныя сховiшчы i базы даных;
забяспечвае падтрымку цэласнасцi iнфармацыйных сховiшчаў i баз даных;
забяспечвае функцыянаванне WEB-сервера i падтрымку WEB-сайта Нацыянальнага банка даных у Internet;
забяспечвае доступ да захоўваемай iнфармацыi карыстальнiкам, аказвае iм кансультацыйныя паслугi;
садзейнічае развіццю сувязей i ўзаеіаабмену данымi па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) з мiжнароднымi, нацыянальнымi i iншымi цэнтрамi, арганiзацыямi, прыватнымi асобамi;
ажыццяўляе падрыхтоўку, стварэнне i распаўсюджванне матэрыялаў па народным мастацтве i народных промыслах (рамёствах па каналах сувязі на машынных носьбiтах iнфармацыi, а таксама ў выглядзе раздруковак цi выданняў.
Нацыянальны банк даных з'яўляецца складанай інфармацыйнай сістэмай, стварэнне якой патрабуе значных фінансавых выдаткаванняў. Таму мэтазгодна ствараць яго пачаргова. Першай чаргой НБД з'яўляецца распрацоўка і стварэнне яго галоўнага аддзялення. Стварэнне іншых аддзяленняў павінна выконвацца на падставе рашэнняў Міністэрства культуры ці абласных упраўленняў культуры па ўзгадненню з міністэрствам.
Апісанне прадметнай вобласці Нацыянальнага банка даных прыведзена ў дадатку на тлумачальнай запіскі.
Кароткая характарыстыка сiстэмы
Нацыянальны банк даных уяўляе сабой тэрытарыяльна размеркаваную сiстэму iнфармацыйных рэсурсаў, якая забяспечвае iх збор, захаванне i развiццё, а таксама доступ да iнфармацыйных рэсурсаў карыстальнiкаў па лакальных i тэлекамунiкацыйных сетках.
Iнфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнага банка даных складаюцца з iнфармацыйных сховiшчаў i баз даных па тэрыторыі ці прадметнай галiне, якую ён ахоплiвае.
Аб’ектамi захавання з’яўляюцца электронныя копii твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў, тэкставая, графiчная, вiдэа- i аўдыёiнфармацыя.
Доступ карыстальнiкаў да iнфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца па лакальных вылiчальных сетках аддзяленняў Нацыянальнага банка даных i па тэлекамунiкацыйных сетках (Internet, Intranet).
Як кожная складаная інфармацыйная сістэма Нацыянальны банк даных апісваецца некалькімі відамі структур. Асноўныя з гэтых структур прыведзены ніжэй