25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024»
Арганізатары — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У рамках фестывалю праводзяцца тры конкурсы: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Запланаваны паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, фільмаў — пераможцаў фестывалю, творчыя сустрэчы, майстар-класы і выставы.
Упершыню ў гісторыі фестывалю пройдзе серыя майстар-класаў па анімацыі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Статус фестывалю расце: з 2024 года пераможцы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» атрымліваюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры.